Голосование
Мы рады, что вы наш гость и решили познакомиться с жизнью учреждения. Нам интересно и полезно знать ваше мнение о содержании информации сайта.
Всего 43 человека
Голосование
Чем вы предпочитаете занять своего ребенка вечером в будний день?
Всего 19 человек

ВАНДРАВАННЕ “ПАГУЛЯЕМ У РОДНАЕ СЛОВА”

Дата: 18 февраля в 20:06, Обновлено 21 февраля в 23:08
Автор: Дудко Н. Ю.
74 просмотра

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная.

Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной,

нібы гук сярпа ў полі;

яна цёплая, як матуліна пяшчота!

“ПАГУЛЯЕМ У РОДНАЕ СЛОВА”

Сапраўднае беларускае свята для нашых выхаванцаў сатварылі нашы педагогі - музычны кіраўнік Надзея Аляксандраўна Кот і выхавальнік дашкольнай адукацыі Таццяна Аляксандраўна Хілько,

адправіўшыся разам з дзецьмі ў вандраванне 

па родных словах!

Не проста у словы я гуляю
На мове родной размауляю.
У час свiтальны, вечаровы
Кажу пясчоты цёплай словы:
Добры дзень, дарагія хлопчыкі і дзяўчаты!

Музычная забава праводзілася напярэдадні святкавання

Дня роднай мовы!

Галоўная мэта мерапрыемства - абуджэнне павагі

ў дзяцей да роднай мовы.

Па ходзе ўсяго шляху вандроўкі хлопчыкі  і дзяўчынкі  рабілі прыпынкі, на якіх выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі, спявалі беларускую песню "Мы жывем у Беларусі", гулялі ў беларускія народныя гульні "Цудаўная скарбона" і "Гарлачыкі", чыталі вершы на роднай мове, глядзелі мультфільм на беларускай мове.

«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» —
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Трэба даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

ДЗЯКУЙ ЗА ЦУДОўНАЕ СВЯТА і ВЯСЕЛЫ НАСТРОЙ!

ФОТОАЛЬБОМ 

АБ ПРАВЯДЗЕННІ ІНШЫХ ЦІКАВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА ДАЛУЧЭННЮ ДЗЯЦЕЙ ДА РОДНАЙ МОВЫ ВЫ ЗМОЖАЦЕ ДАВЕДАЦЦА Ў НАШЫМ УСТАНОВЕ, ПАГЛЯДЗЕЎШЫ ВОСЬ ГЭТЫ ФОТААЛЬБОМ

Каб мова беларуская гучала...

Далучэнне дзяцей да роднай мовы

 Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове...

Што такое родная мова? Навошта нашым дзецям трэба ведаць беларускую мову?

         Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – гэта скарб, якім ганарыцца кожны народ. Прадстаўнікі нацыі ведаюць родную мову, нацыянальную культуру (народныя песні, святы), ганарацца дасягненнямі людзей, якія праславілі краіну, ахоўваюць родную прыроду.

         Вельмі важна, каб дзеці з павагай ставіліся да беларускай мовы, а таксама маглі добра на ёй размаўляць. Сучасныя дзеці мала чуюць родную мову  у шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іхняе маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

          Далучаючы дзяцей да роднай мовы, мы будзем не толькі садзейнічаць яе абагачэнню, але і развіваць пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці нашых дзяцей, пашыраць веды пра беларускую культуру. Бо самае дарагое у жыцці – тое, што з ранніх год закладзена у сэрца. І менавіта родная мова – сувязное звяно у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці.

         Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі.

         Цудоўна будзе, калі вы будзеце часцей чытаць беларускія казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

         Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. І адначасава будзем абуджаць іх веру у тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.